Увечары 12 студзеня без электрычнасці застаюцца 790 населеных пунктаў

Увечары 12 студзеня без электрычнасці застаюцца 790 населеных пунктаў

Па стане на 19-ю гадзіну без электрычнасці заставаліся 790 населеных пунктаў у Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Тым часам у Рэспубліканскім цэнтры кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі МНС увечары 12 студзеня праходзіць пасяджэнне Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце міністраў. Узначальвае яе намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін.

Калінін даручыў да раніцы 13 студзеня расчысціць снежныя заносы на дарогах і забяспечыць функцыяванне ўсіх аб'ектаў сацыяльнай сферы і народнай гаспадаркі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі