Усёй сям’ёй уваходзім у транс у Da Club’е!

Промагрупа Union Family (“Юніан Фэмэлі”) ў пятніцу ў Da Club распачне новы сезон касмічных тусовак. Мерапрыемства так і назвалі – “Абуджэнне жыцця”("Waking Life”) Раней вечарынкі праходзілі ад імя промагрупы Organic Family (Арганік Фэмэлі). Зараз жа некаторых “арганікаў” так раскідала па свеце, што самым стойкім давялося аб’яднацца ў іншую сям’ю.

Оля Траўкіна, адна з арганізатараў: “Нехта зараз у Маскве жыве, нехта ў Тайландзе, таму так  атрымалася, што Арганік Фэмэлі ўжо можна сказаць і няма. Таму мы, тыя хто арганізуе такія вечарыны, аб’ядналіся ў іншую сям’ю (Union Family). Тым больш, што з намі працуюць людзі з іншых промагруп”.

Сутнасць жа мерапрыемства ніколькі не змянілася, бо псіхадэлік-вечарыны – гэта філасофія, якая не знікае знянацку.

Оля: “Гэта вечарынка, якую робяць ад душы, а не ў нейкіх камерцыйных мэтах.”

Хіба што да сталай кампаніі Олі, Venom, TriCK, Adrin, Amanita і некаторых іншых дадаюцца новыя людзі.

Оля: “Усё тое ж самае – тыя ж людзі, вось толькі з Полацку ў наша кола дадаўся хлопец.”

Канцэпцыя мерапрыемстваў сапраўды ўнікальная! Па-першае, арганізацыяй займаюцца ўсёй “сям’ёй”: ад тых, хто выдумляе мерапрыемства, да тых, хто на яго прыходзіць. Па-другое, атмасфера на сай-паці – як у добрых сяброў дома: чаёўня, месца для рэлаксу і ветлівы народ, з якім свабодна можна падзяліцца эмоцыямі. 

Самы кайф чакае нас летам на лясных оўпэнах, але Waking Life – нядрэнны пачатак ментальнага абуджэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі