Урад Беларусі прыняў пастанову наконт алкагольных напояў з "недружалюбных краін"

Урад Беларусі прыняў пастанову наконт алкагольных напояў з "недружалюбных краін"

Беларусь уводзіць забарону на маркіроўку імпартуемых у нашу краіну алкагольных напояў на тэрыторыі "недружалюбных краін". Адпаведную пастанову 22 красавіка "у мэтах абароны нацыянальных інтарэсаў" падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Гэта своеасаблівыя "контрсанкцыі".

Як паведамляе ўрадавая прэс-служба, новаўвядзенне пачне дзейнічаць праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання дакумента. Ад таго часу згаданыя алкагольныя напоі "могуць быць прамаркіраваныя беларускімі акцызнымі маркамі толькі на складах часовага захоўвання або мытных складах, пералік якіх вызначаны Дзяржаўным мытным камітэтам [РБ]". Яшчэ адзін варыянт — "на тэрыторыі дзяржаў, якія не прымяняюць недружалюбныя меры да нашай краіны".

Падкрэсліваецца, што "забарона не распаўсюджваецца на акцызныя маркі, выдадзеныя да ўступлення пастановы ў сілу".

Спіс "недружалюбных краін" урад апублікаваў у пачатку красавіка. У ім 13 краін, а сярод іх — дзяржавы ЕС, Вялікабрытанія, ЗША, Канада, Швейцарыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі