Унесены змяненні ў травеньскі графік адключэння гарачай вады ў Мінску

12 траўня ў шэрагу раёнаў Мінска пачынаецца планавае адключэнне гарачай вады ў сувязі з правядзеннем прафілактычных рамонтных работ.

Між тым, як паведаміла прэс-служба Мінгарвыканкама, у травеньскі графік адключэння гарачага водазабеспячэння ўнесены змяненні.

У прыватнасці, перанесена адключэнне гарачай вады ў дамах, размешчаных па вуліцы Батанічная; праспекце Незалежнасці (дамы №№ 31—47, 34—48); вуліцы П.Броўкі (30, 32, 25); завулку Цвёрды; вуліцах Казлова, Платонава (1—37, 10—22а), Чырваназорная (апрача дома № 9), Гікалы (1, 3, 4), Берасцянская; завулку Горны; вуліцах Смалячкова (апрача 9, 16), Залатая Горка (2, 4, 12—16, 1—15), бульвары Мулявіна (4—6); вуліцах Пуліхава, Андрэеўская, Антонаўская, Нагорная, Слясарная, Саламяная, Іванаўская, Смаленская (15—33), Азгура, Чапаева, Першамайская (18—28, 3—17), З.Бядулі, Мар'еўская, Захарава; завулках Бранявы, Вайсковы; вуліцах Румянцава, Фрунзэ, Камуністычная, Кісялёва, Чычэрына, Пашкевіч; плошчы Парыжскай камуны, 1; вуліцах Куйбышава (17—61, 8—38), Чырвоная, Пугачоўская, Харужай (1—31); праспекце Машэрава (1—31, 2—60); вуліцы Багдановіча (6—60, 31—59), Старажоўская, 8; Крапоткіна (72, 74, 43, 47—91), Старавіленская (апрача 133), Чарвякова (2, к. 2, 3, 5).

Аб даце адключэння гарачай вады ў пералічаных дамах будзе паведамлена дадаткова.

Поўны графік адключэння гарачага водазабеспячэння чытайце тут.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі