Уначы ў суботу ў Беларусі пройдзе мокры снег, на поўдні — з дажджом

Уначы ў суботу ў Беларусі пройдзе мокры снег, на поўдні — з дажджом

Уначы ў суботу, 12 лютага, у Беларусі пройдзе снег, мокры снег, на поўдні — з дажджом. У дзённыя гадзіны ападкі магчымыя пераважна на паўднёвым усходзе (невялікі снег). Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу на асобных участках дарог і пра наліпанне мокрага снегу ўначы і раніцай месцамі на поўдні краіны.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 0 да -6 градусаў (у Мінску — 2-4 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -2 да +4 (у сталіцы — ад 0 да +2 градусаў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі