Уладзімір Тоўсцік і Тамара Гараева не здолелі адсудзіць свае ліцэнзіі

Пра гэта 4 красавіка паведаміў журналістам міністр юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў, перадае БелаПАН.

Рашэнне Мінюста аб ануляванні ліцэнзіі намагаліся абскардзіць адвакаты Уладзімір Тоўсцік і Тамара Гараева, якія абаранялі фігурантаў справы "19 снежня". Суд ім у гэтым адмовіў. "Рашэнне яшчэ не набыла законную моц, магчыма, яны будуць абскарджваць яго ў судзе вышэйшай інстанцыі", — дадаў Галаванаў.

Ён пацвердзіў, што Мінюст атрымаў ліст калегіі еўрапейскіх адвакатаў з нагоды анулявання ліцэнзій некаторым беларускім адвакатам.

"Зварот атрыманы, і адказ мы дадзім. Але, выносячы рашэнне, мы дзейнічалі ў адпаведнасці з нашым заканадаўствам, нормамі міжнароднага права і прафесійнай этыкі. Гэтыя адвакаты дапусцілі парушэнні", — заявіў Галаванаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі