Улады Кыргызстана маюць намер ліквідаваць адно з вядучых незалежных СМІ краіны

"Накіраваны на рэзкую крытыку палітыкі, якую праводзіць дзейная ўлада" / kloop.kg

"Накіраваны на рэзкую крытыку палітыкі, якую праводзіць дзейная ўлада" / kloop.kg

Улады Кыргызстана маюць намер ліквідаваць адно з вядучых незалежных СМІ краіны — Грамадскі фонд "Клооп Медыя". Пракуратура Бішкека ўжо падала адпаведны іск у суд. Яго прычынай называюць "здзяйсненне дзейнасці, якая выходзіць за межы, прадугледжаныя статутам".

Як паведамляе kloop.kg, у дакуменце шмат увагі надаецца нібыта негатыўнаму ўплыву публікацый выдання на Кыргызстан. Пракуратура спасылаецца на Дзяржкамітэт нацыянальнай бяспекі, які вывучаў гэтыя матэрыялы і прыйшоў да высновы пра тое, што яны "накіраваны на рэзкую крытыку палітыкі, якую праводзіць дзейная ўлада". Больш таго, у іх супрацоўнікі нацбяспекі пабачылі тэндэнцыю на "дыскрэдытацыю прадстаўнікоў дзяржаўных і муніцыпальных органаў".

Таксама пракуратура лічыць, што з-за публікацый "Клоопа" жыхары адной з абласцей... выязджаюць у іншыя рэгіёны краіны і нават за мяжу. А яшчэ яны выклікаюць... розныя хваробы. Некаторыя тэзісы пракуратуры маюць супярэчлівы характар: выданне ці то ўзносіць, ці то прыніжае прадстаўнікоў "рускай нацыі". Цяпер з гэтым усім будзе разбірацца суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі