Украінскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра аварыю на АЭС

Украінскае дзяржпрадпрыемства "Энергаатам" абвергла інфармацыю пра аварыю на адной з атамных электрастанцый Украіны з наступным выкідам радыёактыўных рэчываў у навакольнае асяроддзе. Вестка пра гэта з'явілася ў аўторак.  Як паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на прэс-службу "Энергаатама", усе чатыры атамныя станцыі працуюць стабільна і надзейна. Радыяцыйны, супрацьпажарны і экалагічны стан на прамысловых пляцоўках украінскіх АЭС - у межах нормы. Выкідаў радыёактыўных рэчываў не зафіксавана.

"Энергаатам" эксплуатуе Запарожскую, Паўднёва-Украінскую, Ровенскую і Хмяльніцкую станцыі з 15 энергаблокамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі