Украінскія прадпрымальнікі выйшлі на Майдан Незалежнасці

У сталіцы Украіны шасцігоддзе Памаранчавай рэвалюцыі афіцыйна не адзначалі, хаця на Майдане Незалежнасці сёння было шматлюдна — каля 30 тысяч прадпрымальнікаў патрабавалі ад прэзідэнта Ўкраіны Віктара Януковіча заветаваць Падатковы кодэкс, ухвалены Вярхоўнай радай. У іншым выпадку прадпрымальнікі абяцаюць сабраць 3 мільёны подпісаў для таго, каб правесці рэферэндум за народнай ініцыятывай пра датэрміновае спынення паўнамоцтваў парламенту і Прэзідэнта. Арганізатары акцыі пратэсту заявілі, што сённяшняя акцыя павінна была сабраць большую колькасць удзельнікаў, але сілавыя структуры ў рэгіёнах не дазволілі актывістам-прадпрымальнікам выехаць у Кіеў.

Грамадскі парадак пад час правядзення акцыі забяспечвалі каля 200 міліцыянтаў, яшчэ больш за 1000  знаходзяцца ў рэзерве.

Тым часам, Віктар Януковіч знаходзіўся ў бельгійскай сталіцы, дзе праходзіў саміт "Украіна — Еўрасаюз". У  Бруселі яго прынялі больш цёпла: прэзідэнт  Еўрапейскага савета Герман Ван Рампей заявіў пра ўхваленне Плану дзеянняў для Украіны наконт ўсталявання бязвізавага рэжыму для кароткатэрміновых паездак грамадзян у краіны ЕС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі