Украінскія памежнікі канфіскавалі ў беларускі мільён расійскіх рублёў

Падчас праверкі дакументаў на пытанне аб тым, ці не вязе жанчына нічога забароненага, 43-гадовая пасажырка адказала адмоўна, але няўпэўнена. Гэта адразу заўважылі памежнікі і больш старанна праверылі яе рэчы, паведамляе "Новы рэгіён".

У торбе беларускі знайшлі пакет з мільёнам расійскіх рублёў (каля 30 тысяч еўра). Жанчына патлумачыла, што задэклараваць такую значную суму грошай яна нібыта пабаялася. Згодна з заканадаўствам Украіны правозіць наяўнымі без дэкларавання можна валюту ў эквіваленце 10 тысяч еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі