Украінскія палітолагі: ёсць пагроза сітуацыі з свядомым заніжэннем яўкі

Ва Ўкраіне 17 студзеня праходзяць выбары прэзідэнта краіны. Украінскія палітолагі выказалі Еўрарадыё свае меркаванні наконт таго, як праходзіць галасаванне і ці магчымыя масавыя фальсіфікацыі на сённяшніх выбарах. Тарас Беразавец, палітолаг: "Шмат у чым фальсіфікацыі ўдалося спыніць. Найбольш турбуе інфармацыя, якая паступае з усходніх абласцей, што нібыта ўжо завозяцца бюлетэні з прастаўленымі там птушкамі насупраць прозвішча аднаго з кандыдатаў, які з'яўляецца найбольш папулярным у тым рэгіёне. І на мой погляд, дастаткова складаная сітуацыя, якая можа мець негатыўныя наступствы для іміджу краіны — сітуацыя з назіральнікамі з Грузіі".  

Віталь Кулік, палітолаг: "Самая вялікая праблема — гэта адсутнасць ў спісах. Сярод маіх знаёмых прыкладна 30% або з імі звязана сітуацыя, або з кім-небудзь з іх сваякоў. Гэта азначае, што ёсць пагроза сітуацыі з свядомым заніжэннем яўкі. Гэта значыць мы, напрыклад, не паехалі ў суд. І так паступілі 70-80% тых, хто не апынуўся ў спісах.

Другое — гэта пытанне так званых пакуначкаў з ежай для членаў выбаркамаў ад асобных кандыдатаў. Гэта таксама калі не подкуп, то прынамсі пэўная стымуляцыя да "правільных" дзеянняў членаў выбарчых камісій. У такія злоўжыванні не прыкметныя, але тое, што мне паведамляюць з рэгіёнаў, у Запорожжы — гэта подвоз людзей на аўтобусах, наяўнасць пэўнай сімволікі на вопратцы, ці колераў партыйных брэндаў, гэта спроба весці агітацыю ў апошні дзень. Такія выпадкі не рэдкасць, яны масавыя па Ўкраіне.

Вынікі на дадзены момант — значная колькасць паведамленняў аб падачы пазоваў ў суд і пакуль яшчэ нельга казаць аб максімальнай колькасці гэтых пазоваў, але тэндэнцыя з 10-ці гадзін да 15.00 азначае, што колькасць пазоваў узрастае ў геаметрычнай прагрэсіі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі