Украінскія адвакаты занепакоеныя ціскам на іх беларускіх калегаў

Праўленне Асацыяцыі юрыстаў Украіны занепакоенае ціскам на сваіх беларускіх калегаў з боку Міністэрства юстыцыі Беларусі. Адпаведная заява змешчаная на сайце асацыяцыі, паведамляе БелаПАН.  Нагадаем, што 29 снежня Мінюст Беларусі заявіў, што абаронцы фігурантаў справы Плошчы груба парушалі правілы прафесійнай этыкі і закон аб адвакатуры. Нібыта гэтыя адвакаты злоўжывалі сваім правам на абарону іншых асобаў, у скажоным свеце падавалі інфармацыю пра ход следства і магчымасць рэалізацыі права сваіх падабаронных на юрыдычную дапамогу, а таксама пра стан здароўя зняволеных і ўмовы іх утрымання. Адвакаты таксама нібыта тэндэнцыйна падавалі інфармацыю наконт працы праваахоўных органаў краіны, заяўлялі ў Мінюсце. Да шэрагу адвакатаў ужылі санкцыі.

Дзеянні Мінюста Беларусі ўкраінскія юрысты расцэньваюць як “умяшанне ў дзейнасць адвакатаў і парушэнне свабоды слова”. Таму праўленне Асацыяцыі юрыстаў Украіны выказвае спадзеў, што Рэспубліка Беларусь як дзяржава будзе гарантаваць незалежнасць адвакатуры, што з’яўляецца гарантам абароны правоў і свабодаў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі