Украінскіх грыбнікоў ловяць у Беларусі, а беларусы ва Украіне - няўлоўныя

80 грамадзян Украіны затрымалі сёлета пінскія памежнікі. Яны нелегальна перайшлі мяжу. У парушальнікаў канфіскавана “таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў” на 850 мільёнаў рублёў (амаль на 400 тысяч долараў). Звычайна, на беларускім Палессі затрымліваюць жыхароў украінскіх вёсак, якія знаходзяцца побач з мяжой.

Каля паловы з іх – зборшчыкі грыбоў і ягад, рэшта - кантрабандысты. Паводле словаў беларускіх памежнікаў, на Украіне попыт на грыбы і ягады значна вышэйшы, чым у нас. Цікава, што ўкраінцы не затрымалі ніводнага беларуса, які нелегальна ходзіць па грыбы ва Украіну.

Алесь Літоўчык, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі