Украінскі Генштаб паведаміў падрабязнасці высадкі спецназу на востраў Змяіны

Украінскі Генштаб паведаміў падрабязнасці высадкі спецназу на востраў Змяіны

Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў падрабязнасці высадкі спецназу на востраў Змяіны ў Чорным моры. Украінскія байцы ўзнялі там украінскі сцяг. Расійскія вайскоўцы пакінулі ўкраінскі востраў 30 чэрвеня, назваўшы гэта "жэстам добрай волі". Украінскі бок сцвярджае, што сілы РФ адступілі ў выніку абстрэлаў.

Спецаперацыя "Змяіны" праводзілася ўначы 7 ліпеня. Спачатку на востраў высадзіліся баявыя плыўцы Сіл спецыяльных аперацый, якія праверылі тэрыторыю на наяўнасць мін. Толькі пасля гэтага на лодках прыбыла асноўная група. Украінскія вайскоўцы зафіксавалі наяўную на Змяіным расійскую тэхніку, узбраенні, і ўсталявалі сцягі.

У той час, калі спецназ знаходзіўся на востраве, у яго напрамку пачалі рухацца расійскія караблі. Група не стала затрымлівацца, і пакінула Змяіны. Ужо пасля гэтага расіяне нанеслі па востраве ракетны ўдар і патрапілі ў пірс. Расійскі бок сцвярджаў, што частка ўкраінскіх байцоў загінула, аднак Генштаб Узброеных сіл Украіны заявіў, што вярнуліся на базу байцы "у поўным складзе, непашкоджаныя".

Расійскія войскі захапілі Змяіны 24 лютага 2022-га, у першы дзень вайны. Менавіта адзін з яго абаронцаў тады сказаў расіянам знакамітыя словы пра "рускі ваенны карабель". Крэйсер "Масква", які ўдзельнічаў у той аперацыі, пасля быў патоплены ўкраінцамі. На самім востраве ў выніку ўкраінскіх абстрэлаў РФ магла страціць тэхнікі на 915 млн долараў.

Украінскі Генштаб паведаміў падрабязнасці высадкі спецназу на востраў Змяіны
Гэты і наступныя здымкі — facebook.com/GeneralStaff.ua
Украінскі Генштаб паведаміў падрабязнасці высадкі спецназу на востраў Змяіны
Украінскі Генштаб паведаміў падрабязнасці высадкі спецназу на востраў Змяіны
Украінскі Генштаб паведаміў падрабязнасці высадкі спецназу на востраў Змяіны
Украінскі Генштаб паведаміў падрабязнасці высадкі спецназу на востраў Змяіны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі