Украінскае піва ўвагнала беларускія бровары ў страты

МЗС Беларусі пачаў антыдэмпінгавае расследаванне на імпарт украінскага піва. Ініцыятарам стаў канцэрн "Белдзяржхарчпрам", які падаў адпаведную заяву ад імя піваварнай галіны Беларусі. Па звестках канцэрну, доля ўкраінскага піва ў агульным аб'ёме імпарту ўзрасла з 18,7% у 2007 годзе да 32,6% у 2009 годзе. З гэтай нагоды, лічаць спецыялісты "Белдзяржхарчпраму", беларускім піваварам нанесеная матэрыяльная шкода. З 2007 па 2009 год продажы беларускага піва панізіліся амаль на 10%.

Зніжэнне прыбыткаў адчула прадпрыемства "Брэсцкае піва", адзначае БелаПАН. А "Двінскі бровар", "Рэчыцапіва", "Маладзечнапіва" і піваварная кампанія "Сябар" увогуле апынуліся ў стратах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі