Украінцы канфіскавалі 25 беларускіх фур пры спробе выезду з краіны

Украінцы канфіскавалі 25 беларускіх фур пры спробе выезду з краіны

У ноч на 8 сакавіка ў пункце пропуску "Ягодзін" на мяжы Украіны і Польшчы ўкраінскі бок канфіскаваў 25 фур з беларускімі нумарамі, піша выданне, прызнанае ў Беларусі экстрэмісцкім. 

Кіроўцам загадалі пакінуць машыны. Іх месца займалі прывезеныя для гэтага мясцовыя кіроўцы, распавёў журналістам адзін з беларусаў.

"Папер аб канфіскацыі не выдалі, сказалі — не да таго. Я ўкраінцаў цудоўна разумею, чаму яны так дзейнічаюць, і чаму беларускія фуры канфіскаваныя. На словах патлумачылі, што тэхніка цяпер будзе працаваць у інтарэсах украінскай арміі", — расказаў мужчына.

Беларусь выступае саюзнікам Расіі, якая з 24 лютага вядзе вайну супраць Украіны. З тэрыторыі Беларусі ідуць расійскія войскі і адбываецца запуск ракет на Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі