Украіна правядзе акцыю памяці ахвяраў Галадамору ў 15 краінах свету

16-17 красавіка стартаваў міжнародны мастацкі праект "Украіна памятае — свет прызнае", прысвечаны памяці ахвяраў Галадамору 1932-33 гадоў.

Праект, які арганізаваны Міністэрствам культуры і турызму Украіны, пры падтрымцы МЗС, ахопіць 15 краінаў свету. Міжнародны маршрут гэтай акцыі пачаўся 16 красавіка ў Ізраілі.

Ён уключае наступныя мерапрыемствы: канцэртнае выкананне "Паніхіды па памерлых ад голаду", правядзенне круглых сталоў, прысвечаных трагедыі Галадамору, з удзелам навуковых працаўнікоў, прадстаўнікоў грамадскасці, мастацкай эліты Украіны; асвятленне дадзенай акцыі і тэмы Галадамору ў мясцовых СМІ.

Падобныя мерапрыемствы пройдуць у Аўстрыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Ізраілі, Іспаніі, Канадзе, Нідэрландах, Нямеччыне, Польшчы, Славакіі, ЗША, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі.

"Інтэрфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі