Удзельнікі The Beatles уз'яднаюцца на канцэрце ў Нью-Ёрку

Апошнія з жывых удзельнікаў The Beatles Пол Макартні і Рынга Стар чацвёртага красавіка праспяваюць у Нью-Ёрку ў сумесным канцэрце. Атрыманыя сродкі ад канцэрту пойдуць на дабрачыннасць. Музыкі выканаюць разам па меншай меры адну песню, паведамляюць арганізатары канцэрту.

Сабраныя сродкі паступяць у фонд Дэвіда Лінча, які займаецца папулярызацыяй "трансцэндэнтальнай медытацыі" сярод школьнікаў, паведамляе BBC.

Апошні раз Пол Макартні і Рынга Стар выступалі разам на канцэрце памяці гітарыста The Beatles Джорджа Харысана ў 2002 годзе. Да гэтага гурт ўз'ядноўваўся ў 1999 годзе: Джордж Харысан, Пол Макартні і Рынга Стар тады разам выступілі на канцэрце памяці памерлай ад рака Лінды Макартні.

Удзельнікі гурта The Beatles у канцы 1960-х захапляліся трансцэндэнтальнай медытацыяй і вучэннем Махарышы Махеш Ёгі, аднак пасля ўсе, акрамя Джорджа Харысана, адмовіліся ад практыкі.

Фота: www.moskva.fm

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі