У ЗША паліцыянт аштрафаваў сам сябе на 300 долараў за перавышэнне хуткасці

У ЗША паліцыянт аштрафаваў сам сябе на 300 долараў за перавышэнне хуткасці

У амерыканскім горадзе Сперы, штат Аклахома, паліцыянт аштрафаваў сябе за перавышэнне хуткасці, піша lenta.ru са спасылкай на амерыканскія СМІ. 

Аўтамабіль, які ехаў з хуткасцю, большай за 130 кіламетраў у гадзіну, зняў на відэа адзін з жыхароў Сперы. За рулём, як выявілася, сядзеў начальнік гарадскога ўпраўлення паліцыі Джасцін Бёрч

Пабачыўшы запіс, ён звярнуўся да гараджан праз Facebook. Паліцыянт патлумачыў, што меў падставы спяшацца, але прызнаў, што абраная хуткасць была неразумнай. Ён дадаў, што пасля скаргі выпісаў сабе штраф, які мае намер аплаціць. Штраф перавысіць 300 долараў. 

Журналістам Бёрч прызнаўся, што не стаў бы штрафаваць сябе, калі б не відэа. "Але, як і іншым, мне трэба адказваць за свае дзеянні, калі я трапіўся", — рэзюмаваў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі