У ЗША мужчына знайшоў у гаражы карціну, якая можа каштаваць 15 млн долараў

У ЗША мужчына знайшоў у гаражы карціну, якая можа каштаваць 15 млн долараў

У ЗША мужчына знайшоў у гаражы карціну, якая можа каштаваць 15 мільёнаў долараў. Яе аўтарам з’яўляецца вядомы амерыканскі мастак, ідэолаг абстрактнага экспрэсіянізму Джэксан Полак (1912 — 1956). Як інфармуе ria.ru, карціна бязыменная, дагэтуль яна лічылася страчанай. Уладальнік гаража рыхтаваўся да пераезду, сусед дапамагаў яму разбіраць старыя рэчы. Менавіта сярод іх і знайшлася карціна. Спачатку эксперт ацаніў яе ў 300 долараў, але пасля, калі за год эксперт пацвердзіў яе сапраўднасць, кошт вырас у тысячы разоў.

Адзначаецца, што твор Полака мае патрэбу ў рэстаўрацыі. Пасля гэтага карціну выставяць на аўкцыён. Пачатковы кошт складзе 5 мільёнаў долараў, але чакаецца, што канчатковая цана будзе значна большай — 10-15 млн долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі