У Віцебску папярэдзілі кандыдатку ў дэпутаты Вольгу Карач

Папярэджанне ад выбарчай камісіі атрымала кандыдатка ў дэпутаты Віцебскага абласнога і гарадскога саветаў, старшыня абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Вольга Карач. Яе пакаралі за нібыта "сарваную" сустрэчу з выбаршчыкамі канкурэнта — рэктара Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта Валерыя Башметава.
Нагадаем, як паведамляла Еўрарадыё, Карач павінна была правесці 14 красавіка ў Віцебску на агітпляцоўцы па вуліцы Праўды сустрэчу з выбаршчыкамі. Аднак у прызначаны час высветлілася, што агітпляцоўку "захапіў" адзін з канкурэнтаў — рэктар Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта Валерый Башметаў, які прывёў групу студэнтаў і наладзіў канцэрт. Чыноўнікі Кастрычніцкага райвыканкама паведамілі Вользе Карач пра немагчымасць правядзення яе сустрэчы толькі за гадзіну да яе пачатку.

Кандыдатка напісала скаргу ў ЦВК і абласную выбарчую камісію, але безвынікова. Больш таго, камісія па выбарах дэпутатаў гарсавету знайшла ў кандыдаткі іншае “парушэньне”: раздача балёнікаў з лагатыпам кампаніі “Наш дом” (а яны, дарэчы, у Віцебску распаўсюджваюцца на працягу апошніх двух гадоў), што расцанілі як... подкуп выбаршчыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі