У Віцебску наладзілі кірмаш ля помніка загінуўшым “афганцам”

У суботу з раніцы ў Віцебску ля помніка савецкім вайскоўцам, загінуўшым у Афганістане, які называецца “Боль”, наладзілі... навагодні кірмаш. Аб’ява-расцяжка вісела над помнікам яшчэ ўчора. Абураныя ветэраны афганскай вайны звярнуліся да ўладаў.  Паводле намесніка мясцовай філіі грамадскага аб’яднання ветэранаў вайны ў Афганістане Мікалая Турчака, пасля шматлікіх тэлефанаванняў і асабістых візітаў у гарвыканкам і аблвыканкам яму паабяцалі прыбраць кірмаш, але да сярэдзіны дня толькі выключылі музыку.

Мікалай Турчак: "Шчыра кажучы, апошняя кропля... Хацеў ужо тэлефанаваць хлопцам, паклікаць сяброў і шапікі тыя папераварочваць. Але нас затрымала б міліцыя за хуліганства, нібыта мы сарвалі зяржаўную замову, загад губернатара аб правядзеніі кірмашоў. Але прабачце! Давайце тады на плошчы Перамогі гуляць. Там тры штыкі, з трох бакоў вывескі павесім, усім бачна будзе. Вечны агонь ёсць, і дроў на шашлыкі не трэба, давайце смажыць! Мы абураемся, калі моладзь на плошчы Перамогі дурэе, а самі што?"

Паводле плану, у нядзелю кірмаш мусіць працягнуцца. Але на якім месцы размесцяцца заўтра гандлёвыя рады, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі