У Віцебску міліцыя дапамагла непаўнагадоваму адабраць выйгрыш у казіно

40 тысяч рублёў выйграў непаўнагадовы віцебскі хлопец у зале гульнявых аўтаматаў. Адміністрацыя адмовілася выплочваць яму грошы, матывуючы гэта тым, што ён не дасягнуў 18 год.
Але гуляць ў аўтаматы хлопцу дазволілі, нягледзячы на тое, што гэта афіцыйна забаронена. Маладзён не разгубіўся і звярнуўся у… інспекцыю па справах непаўнагадовых. Міліцыянты прымусілі казіно выплаціць хлопцу грошы і адправілі ў выканкам дакументы аб парушэнні. Калі ў гэтым гульнявым зале яшчэ раз заспеюць непоўнагадовых гульцоў, ён можа пазбавіцца ліцэнзіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі