У Віцебску адбыліся выязныя рэгістрацыі шлюбу, заручынаў і менавання

7 сакавіка ЗАГС Віцебскага гарвыканкама ўпершыню правёў выязныя рэгістрацыі шлюбу, заручынаў і менавання. Урачыстыя мерапрыемствы адбыліся ў рамках першай міжнароднай спецыялізаванай выставы-кірмаша, якая праходзіць 6—8 сакавіка ў канцэртнай зале "Віцебск".
Выязная рэгістрацыя заручынаў была праведзеная для дзвюх пар — Андрэя Плісунова і Веры Дзюцінай, Андрэя Ісачэнкі і Дыяны Цярэшчанкі. Маладыя людзі афіцыйна зарэгіструюць шлюбы ўлетку, а цяпер іх абвясцілі жаніхамі і нявестамі. На ўрачыстасці для заручаных і іх гасцей танчылі кадэты віцебскай СШ № 21 і выхаванкі мастацкай вучэльні.

Пазней у канцэртнай зале адбылася выязная цырымонія шлюбу. Тут супрацоўнікам ЗАГСУ дапамагалі працаўнікі Цэнтра народных рамёстваў і мастацтваў "Задзвінне" — вясельны рытуал прайшоў па народных абрадах.

6 сакавіка супрацоўнікі ЗАГСу правялі акцыю "Менаванне". Паўлу і Кацярыне Тарамыкіным урачыста выдалі пасведчанне аб нараджэнні сына Антона, які стаў пятым дзіцем у гэтай сям'і. З нараджэннем сына шматдзетных бацькоў павіншавалі сваякі, сябры, прадстаўнікі ўлады. Упершыню ва ўрачыстую дзяржаўную рэгістрацыю дзіцяці былі ўлучаныя фальклорныя матывы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі