У Веткаўскім раёне шырыцца культ Грамыкі

У сувязі са святкаваннем 100-гадовага юбілею міністра замежных спраў Савецкага Саюза Андрэя Грамыкі ў Ветцы (Гомельская вобласць) увекавечаць памяць дыпламата. Гарадской сярэдняй адукацыйнай школе №1 ужо нададзена імя дыпламата. Акрамя таго, бюст Грамыкі плануецца паставіць у будынку райвыканкама. Таксама сярод раённых мерапрыемстваў — тэматычныя выставы, вечары памяці, збор экспанатаў для музея.

Веткаўскі райвыканкам нават абвясціў нешта накшталт грамадскіх слуханняў, прысвечаных памяці выхадца з вёскі Старыя Грамыкі Веткаўскага раёна. Так, днямі гарадская адміністрацыя прапанавала мясцовым жыхарам удзельнічаць у абмеркаванні пытання пра перайменаванне часткі вуліцы Кастрычніцкай у вуліцу Грамыкі, паведамляе "Беларускі партызан".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі