У траўні інфляцыя ў Беларусі склала 0,4%

У траўні 2007 года інфляцыя ў Беларусі склала 0,4%. Пра гэта са спасылкай на звесткі Міністэрства статыстыкі і аналізу паведамляе “БелТА”.  Індэкс спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі ў сёлетнім траўні склаў 103,2% ў параўнанні са снежнем мінулага года. Сярэднемесячны рост коштаў з пачатку года склаў 0,6%.

Нагадаем, што ў адпаведнасці з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2007 год гадавая інфляцыя запланаваная ў межах 6-8%.

АФН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі