У суботу ў Беларусі будзе да 23 цяпла, магчымыя навальніцы

У суботу ў Беларусі будзе да 23 цяпла, магчымыя навальніцы

У суботу, 7 траўня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы месцамі прагназуюцца толькі на поўдні нашай краіны. У асобных раёнах удзень магчымыя навальніцы. Пры навальніцах парывы ветру будуць дасягаць 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 4 да 10 градусаў са знакам плюс, у дзённыя — 17-23 цяпла, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Як паведамляла Еўрарадыё, у нядзелю ападкі таксама прагназуюцца пераважна на поўдні Беларусі. Уначы будзе 4-11 цяпла, удзень — 16-23 градусаў. У пачатку наступнага тыдня магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы, удзень тэмпература паветра будзе дасягаць 25 градусаў цяпла.

У суботу ў Беларусі будзе да 23 цяпла, магчымыя навальніцы
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі