У суботу ў Беларусі будзе +18, красавік выдасца цяплейшым за норму

Метэаролагі паабяцалі добрае надвор’е на бліжэйшыя выхадныя. Па словах галоўнага сіноптыка рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольгі Фядотавай, у суботу т слпок тэрмометра падымецца да +18 на поўдні краіны, а ў Мінску будзе 17 цяпла. Пры гэтым чакаецца воблачне з праясненямі надвор’е, месцамі магчымыя невялікія ападкі. Вольга Фядотава: “Па нашых падліках, цплае надвор’е захаваецца і ў нядзелю. Дзённая тэмпература 9 - 16 цяпля. У Мінску ў нядзелю хутчэй за ўсё не абыдзецца без кароткачасовага дажджа. У сярэдзіне дня - каля 14 цяпла”.

Па словах галоўнага сіноптыка, сёлетні красавік будзе цяплейшы за кліматычную норму. Ужо на сённяшні дзень тэмпература па сваіх паказчыках на дваццаць дзён апярэджвае каляндар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі