Вы тут

У Смалявіцкім судзе разглядалі справу пра заказное забойства сабакі

Сабака на прывязі ў вёсцы (фота носіць ілюстрацыйны характар) / pixabay.com​

Суд Смалявіцкага раёна разгледзеў справу 51-гадовага мясцовага жыхара, які за ўзнагароджанне пагадзіўся забіць суседскага сабаку. Мужчыну прызналі вінаватым у жорсткім абыходжанні з жывёлай, што пацягнула яе гібель, і асудзілі на тры месяцы арышту.

Фігуранту 51 год. На судзе ён расказаў, што з просьбай пазбавіцца свайго сабакі да яго звярнуўся сусед. Патлумачыў тым, што сабака душыць курэй. За паслугу паабяцаў спіртное.

Мужчына адвёў сабаку за будоўлю побач з аграгарадком Куркава, павесіў на павадку і пайшоў да суседа па ўзнагароду.

Душыцеля знайшлі дзякуючы запісам з відэакамер, размешчаных на гаражах побач з будоўляй, расказалі ў пракуратуры Мінскай вобласці. На судзе ён прызнаў сваю віну ў поўным аб'ёме.

Прысуд ужо ўступіў у законную сілу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.