У Славянску ідзе артылерыйская перастрэлка

Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на ўкраінскія СМІ і дапісы мясцовых жыхароў у соцсетках і на форумах.


Паводле сведчанняў жыхароў Славянска, працягваюцца магутныя залпы, “увесь горад дрыжыць ад выбухаў”. Людзі паведамляюць пра разбурэнні ад выбухаў.



Баі працягваліся і ў суботу, значная частка гораду засталася без электрычнасці і вады. У Славянску таксама знікла мабільная сувязь МТС. Была пашкоджаная газавая труба, але пагрозы выбуху няма.



Людзі хаваюцца ў сутарэннях і пад’ездах сваіх дамоў, бо ў кватэры залятаюць асколкі, разбіваючы вокны. Паводле РИА Новости, за апошнія суткі ў горадзе загінулі пяць чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі