У школах праз два гады могуць увесці абавязковы іспыт па замежнай мове

Абавязковы іспыт па замежнай мове за курс сярэдняй школы магчыма ўвесці ў 2011/2012 навучальным годзе.
Пра гэта паведаміў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно, перадае БЕЛТА. У цяперашні час спецыялісты вывучаюць пытанне, і ўжо ёсць пэўныя напрацоўкі.

Адзначаецца, што ўхіл павінен рабіцца на гутарковую замежную мову. Для гэтага распрацоўваецца адмысловая методыка.

Па словах міністра адукацыі Аляксандра Радзькова, іспыт за курс сярэдняй школы павінен быць нацэлены на праверку ўзроўню ведаў менавіта для зносін на замежнай мове. А ўступныя іспыты ў ВНУ застануцца ў тэставай форме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі