У сераду працягнецца суд над прадпрымальнікам Парсюкевічам

Працэс над віцебскім прадпрымальнікам Сяргеем Парсюкевічам пачаўся 22 красавіка ў Цэнтральным судзе беларускай сталіцы. Яго абвінавачваюць у збіцці міліцыянта падчас адбыцця адміністрацыйнага пакарання за ўдзел у вулічнай акцыі ў ізялятары на Акрэсціна. Парсюкевічу пагражае да шасці гадоў зняволення.

Як паведамляе Радыё Свабода, у зале суда прадпрымальнік знаходзіцца ў жалезнай клетцы пад аховай узброеных міліцыянтаў.

Сяргей Парсюкевіч не прызнае сябе вінаватым, ён кажа, што насамрэч міліцыянтамі быў збіты ён.

Суд працягнецца 23 красавіка ў 12 гадзінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі