У Раўбічах прайшлі міжнародныя спаборніцтвы спелеолагаў

Міжнародныя спаборніцтвы спелеолагаў прайшлі ў Раўбічах у Мінскім раёне. У іх бралі ўдзел наймацнейшыя спелеолагі з Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Украіны і Малдовы.
Як паведамляе БелаПАН, спаборніцтвы праводзіліся на чатырох дыстанцыях, якія ўключалі ў сябе перасоўванне па навесцы з транспартыроўкай кантрольнага грузу (у мужчын — 8 кг, у жанчын — 4 кг).

Нагадаем, у Беларусі спелеалогія развіваецца ўжо 40 гадоў. У краіне працуе толькі адзін спелеаклуб — "Гелікціт-ТМ".


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі