У Расіі высвятляюць, ці сапраўды ў краме была жорстка збітая пенсіянерка

У Расіі высвятляюць, ці сапраўды ў краме была жорстка збітая пенсіянерка

Паліцыя Самарскай вобласці Расіі праводзіць праверку па факце з'яўлення ў інтэрнэце відэароліка са збіццём пенсіянеркі. Днямі ён трапіў у сацсеткі. У каментары паведамляецца, што здарэнне адбылося 5 верасня ў горадзе Сызрань Самарскай вобласці.

На відэа відаць, як малады чалавек, які разлічваўся за пакупкі каля касы крамы, раптоўна развярнуўся і ўдарыў пенсіянерку, якая стаяла за ім. Жанчына адляцела ў бок і ўпала на падлогу. У яе пасля было выяўленае страсенне мозгу. А крыўдзіцель пенсіянеркі спакойна выйшаў з крамы.

Як інфармуе РІА "Новости", пакуль самарская паліцыя не знайшла нават крамы, дзе адбылося здарэнне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі