У Расіі кажуць, што заклалі ў сваю нейрасетку "іншую карціну свету"

Карыстальніца за камп'ютарам, ілюстрацыйнае фота

Карыстальніца за камп'ютарам, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Расіі прызналі, што заклалі ў сваю нейрасетку "іншую карціну свету", якая адрозніваецца ад сістэмы заходніх каштоўнасцяў. Пра гэта на форуме Digital Almaty 2024 заявіў прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін.

Мішусцін нагадаў, што "мысленне штучнага інтэлекту залежыць ад навучальнага набору дадзеных і адлюстроўвае спецыфіку краіны паходжання". Нейрасетка "вучыцца" на інфармацыі, якую ёй даюць людзі. У выніку "ў "мазгах" расійскага GigaChat і заходняга ChatGPT, вядома, розныя карціны свету. Рознае разуменне, што такое „добра", а што такое „дрэнна", — заявіў расейскі прэм'ер-міністр.

Ён перакананы, што нейрасеткі, якія будуць выкарыстоўвацца ў Расіі (у тым ліку ў навуцы, медыцыне і прамысловасці), павінны аддпавядаць "не толькі агульначалавечым каштоўнасцям, але і ўласным нацыянальным інтарэсам".

Беларускі прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка таксама ўжо выступіў на гэтым форуме. Ён казаў пра неабходнасць імпартазамяшчэння праграмнага забеспячэння ў ЕАЭС. Ён заявіў, што забеспячэнне лічбавага суверэнітэту з'яўляецца адной з галоўных задач дзяржаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі