У Расіі часткова заблакавалі Google, але так і не здолелі перакрыць Telegram

У Расіі часткова заблакавалі Google, але так і не здолелі перакрыць Telegram

У Расіі часткова заблакавалі Google, каб урэшце дабрацца да сервісу Telegram — яго не могуць перакрыць ужо тыдзень. Паводле загаду Раскамнагляду заблакаваныя каля 60 IP-адрасоў сайта google.com. Шэраг карыстальнікаў у Расіі мелі праблемы з доступам да гэтага сервіса. Пры гэтым расійскі дамен пошукавіка google.ru працягвае працаваць.

16 красавіка Раскамнагляд пачаў блакаваць у Расіі Telegram — адпаведнае рашэнне было прынятае судом, бо кіраўніцтва кампаніі адмовілася перадаць спецслужбам ключы ад шыфравання перапіскі карыстальнікаў, паведамляюць замежныя СМІ.

Разам з серверамі Telegram у спіс забароненых сайтаў унеслі болей за 18 мільёнаў IP-адрасоў хостынг-правайдэраў Google, Amazon, Microsoft, Digital Ocean. Іх выкарыстоўвалі для абыходу блакіровак месенджэра.

Telegram застаецца даступным для расійскіх карыстальнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі