У пятніцу месцамі ў Беларусі чакаюцца замаразкі да мінус 2 градусаў

У пятніцу месцамі ў Беларусі чакаюцца замаразкі да мінус 2 градусаў

У пятніцу, 7 кастрычніка, у асобных раёнах на паўднёвым захадзе Беларусі чакаюцца замаразкі ад 0 да мінус 2 градусаў. Удзень на большай частцы тэрыторыі нашай краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у начныя гадзіны яны прагназуюцца толькі на поўначы. Сіноптыкі паведамляюць, што моцнага ветру не будзе, толькі 4-9 метраў за секунду.

Што да тэмпературы паветра, то ўначы яна складзе 4-9 градусаў са знакам плюс, на Брэстчыне — 1-3 цяпла, у дзённыя гадзіны — ад плюс 7 да 13 градусаў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай Рэспубліканскі цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі