У Пружанах абмежавалі планавую шпіталізацыю і прыём аналізаў

Пружанцы другі дзень жывуць без падачы вады / pixabay.com
Пружанцы другі дзень жывуць без падачы вады / pixabay.com

У Пружанах на Брэстчыне працягваецца ліквідацыі аварыі з вадой. Аднавіць падачу вады ў 20-тысячным горадзе абяцаюць да вечара 17 студзеня, піша газета "Раённыя будні".Цяпер у горадзе працуюць 11 пунктаў падвозу пітной вады.

Тым часам адміністрацыя цэнтральнай раённай больніцы (ЦРБ) абвясціла, што ў сувязі з камунальнай аварыяй абмяжоўваецца планавая шпіталізацыя і прыём аналізаў. Таксама толькі экстрана прымаюць пацыентаў стаматалагічнага профілю. Абмежаванні будуць дзейнічаць да моманту цэнтралізаванай падачы вады.

У медустановы ваду пастаўляюць тройчы на дзень, пацыенты харчуюцца з аднаразовага посуду. 17 студзеня ў галоўным корпусе ЦРБ былі ўсталяваныя 5 біяпрыбіральняў.

Таксама біяпрыбіральні ўсталяваныя ў школах горада, навучальных будынках аграрна-тэхнічнага каледжа, на пляцоўках за Палацам культуры, каля Лядовага і Воднага палацаў, на стаянцы за будынкам райвыканкама, каля магазінаў "Палявы" і "Верас", каля Дома культуры ў пасёлку Сонечным.

Як распавядала Еўрарадыё, Пружаны засталіся без вады з раніцы 16 студзеня. Прычынай аварыі называюць паломку адной з заслонак запорнай арматуры ў помпе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі