У Празе з'явіліся трамваі, аблепленыя адгаворкамі безбілетнікаў (фота)

У Празе з'явіліся трамваі, аблепленыя адгаворкамі безбілетнікаў (фота)

У Празе з'явіліся трамваі, аблепленыя адгаворкамі безбілетнікаў. Адзін з іх сказаў кантралёру: "Мой білет з'еў мой сабака" (як варыянт — "з'еў маленькі сын"). Іншы затрыманы пераконваў: "Я не еду на трамваі, толькі праходжу праз яго". А адна жанчына спрабавала разжаліць кантралёраў: "Мне не да білета, сёння памерла мая марская свінка". Як інфармуе сайт praha.idnes.cz, акцыя мусіць нагадаць жыхарам чэшскай сталіцы, а таксама турыстам, што грошы за праезд у грамадскім транспарце атрымлівае бюджэт горада (каля 190 млн долараў штогод), а значыць яны пойдуць на важныя і патрэбныя справы.

Штраф для безбілетніка ў Празе складае каля 38 долараў, а кошт білета на праезд ва ўсіх відах грамадскага транспарту на працягу гадзіны — амаль паўтара долара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі