У Познані двух беларусаў будуць судзіць па абвінавачванні ў шпіянажы

Двух беларусаў будуць судзіць у Польшчы за шпіянаж / pexels.com
Двух беларусаў будуць судзіць у Польшчы за шпіянаж / pexels.com

У польскай Познані завяршылася расследаванне крымінальнай справы двух беларусаў, якіх падазраюць у шпіянажы. Абвінаваўчае заключэнне перадалі ў акруговы суд, паведамляе прэс-служба пракуратуры.

"На падставе матэрыялаў, сабраных службай вайсковай контрразведкі, і матэрыялаў, сабраных падчас пракурорскага расследавання, устаноўлена, што на падставе ўладкавання на працу ў Польшчы яны ўдзельнічалі ў дзейнасці беларускай вайсковай разведкі. Мужчыны шукалі і сабралі інфармацыю пра Узброеныя сілы Польшчы і аб'екты інфраструктуры, якія маюць вырашальнае значэнне для абароны краіны", — заяўляюць у пракуратуры.

Як паведамлялася раней, затрымалі беларусаў у красавіку 2022 года. З таго часу яны знаходзяцца пад вартай.

Мужчыны прыехалі ў Польшчу працаваць кіроўцамі. У пракуратуры кажуць, што найбольшы інтарэс у іх выклікалі вайсковыя часці і грамадзянскія аб'екты на захадзе Польшчы.

Абвінавачаным пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Дарэчы, сёлета Польшча таксама заяўляла пра затрыманне некалькіх беларусаў і ўкраінцаў па падазрэнні ў шпіянажы і падрыхтоўцы дыверсій.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі