У Полацку другакласнік купіў сабе сапраўдны аўтамабіль

У полацкую міліцыю звярнулася сям'я з заявай пра зніклыя з кватэры грошы. Падчас расследавання міліцыянты высветлілі, што грошы вынес з кватэры сын пацярпелай сям'і, вучань 2-га класа. Грошы спатрэбіліся маленькаму палачаніну на набыццё машыны. І яму ўдалося зрабіць, паведамляе сайт "Народныя навіны Віцебску".

Дарэчы, вучань 5-га класа адной з полацкіх школ таксама купіў сабе аўтатранспартны сродак. Пасадзіўшы ў салон аўтамабіля яшчэ чатырох непаўналетніх, ён раз'яжджаў па вуліцах Полацку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі