У Пінску адзначаюць гадавіну гібелі падводнай лодкі “Курск”

Ураджэнец Пінску Сяргей Дудко служыў старшым памочнікам камандзіра атамнага падводнага крэйсера “Курск”. Дзесяць год таму ён загінуў у Баранцавым моры, пад час катастрофы атамахода. З ініцыятывы пінчукоў на доме, у якім жылі яго бацькі была ўсталявана мемарыяльная дошка. Сёлета, у гадавіну трагедыі, ветэраны падводнага флоту і сябры Сяргея Дудко ўсклалі кветкі да мемарыялу. Падлодка “Курск” патанула 12 жніўня 2000 года, пад час вучэнняў у Барэнцавым моры. Па афіцыйнай версіі на атамаходзе выбухнула тарпеда. У выніку трагедыіі на “Курске” загінулі 118 чалвек.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі