У Перу 35 чалавек загінулі ў сутыкненні аўтобусаў

Не менш за 35 чалавек загінулі ў Перу пры аварыі, у якой удзельнічалі тры аўтобусы і грузавік. Каля 70 чалавек атрымалі траўмы. перадае ВВС.

Аварыя адбылася каля горада Уармей на поўнач ад перуанскай сталіцы Лімы. Па словах паліцыі, прычынай аварыі стала тое, што аўтобус выехаў на сустрэчную паласу.

Дарэчы, у кастрычніку 2013 года недалёка ад горада Куска 51 чалавек загінуў ад падзення аўтобуса ў цясніну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі