У панядзелак у Беларусі будзе да +9, уначы — месцамі парывісты вецер

У панядзелак у Беларусі будзе да +9, уначы — месцамі парывісты вецер

У бліжэйшыя суткі, 9 лістапада, у Беларусі будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, па ўсходзе прагназуецца слабы туман. Удзень таксама магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 7 градусаў цяпла, удзень — плюс 3-9 градусаў.

Вецер будзе паўночна-заходні з пераходам на паўднёвы заходні ўмеркаваны, уначы з парывамі. Па паўднёвым захадзе краіны уначы прагназуецца ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Фота: vk.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі