У пачатку наступнага тыдня ў Беларусі чакаецца да 15 цяпла, дажджы

У пачатку наступнага тыдня ў Беларусі чакаецца да 15 цяпла, дажджы

У Беларусі ў бліжэйшыя дні і ў пачатку наступнага тыдня захаваецца цёплае надвор'е, якое больш характэрнае для пачатку красавіка, а не сакавіка, паведамляе БЕЛТА. Уначы 3 сакавіка ў многіх раёнах нашай краіны чакаюцца дажджы і мокры снег, удзень — пераважна на поўначы. Раніцай вецер узмоцніцца парывамі да 15-20 метраў за секунду. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 0 да +5 градусаў, у дзённыя — ад 2 да 7 цяпла.

У выхадныя дні прагназуецца цёплае надвор'е. У суботу будзе пераважна без ападкаў (толькі на поўначы Беларусі магчымыя мокры снег і дождж). Уначы чакаецца ад -4 да +2 градусаў, удзень — ад 3 да 10 градусаў са знакам плюс, у Брэсцкай вобласці — да +14. У нядзелю, 5 сакавіка, у дзённыя гадзіны амаль па ўсёй краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да +6 градусаў, удзень — ад 9 да 16 цяпла (на поўначы — ад +6 да +8 градусаў).

Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў пачатку наступнага тыдня, будзе цёпла і дажджліва. У панядзелак удзень у Брэсцкай вобласці прагназуецца да 15 цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі