У Оршы нарадзіўся хлопчык, які важыць больш за 5 кг (фота)

У Оршы нарадзіўся хлопчык, які важыць больш за 5 кг (фота)

У Оршы нарадзіўся хлопчык, які важыць больш за 5 кг. Яго рост складае 64 см. На выгляд яму 3-4 месяцы. Як піша газета “СБ. Беларусь сегодня”, дзякуючы прафесіяналізму медыкаў неардынарныя роды прайшлі паспяхова.

Дарэчы, днямі ў Наваполацку нарадзіўся яшчэ адзін рэкардсмен. Савелій важыць 5,44 кг, яго рост складае 58 см. Разам з мамай, Ірынай Дулінец, яго ўжо выпісалі дахаты.

Статыстыка сведчыць, што кожнае дзясятак дзіця ў Беларусі падчас нараджэння важыць больш за 4 кг.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі