У Нью-Ёрку скончыла жыццё самагубствам дызайнер Кейт Спейд

У Нью-Ёрку скончыла жыццё самагубствам дызайнер Кейт Спейд

У Нью-Ёрку скончыла жыццё самагубствам вядомы амерыканскі дызайнер Кейт Спейд. Ёй было 55 гадоў. Матывы суіцыду пакуль невядомыя — паліцыя забрала перадсмяротную запіску, інфармуе meduza.io.

Цела Спейд раніцай знайшла яе хатняя работніца. Вакол шыі дызайнера быў абвязаны шалік, прывязаны да дзвярной ручкі.

Кейт Спейд стварыла свой уласны брэнд Kate Spade New York 25 гадоў таму. Яна займалася дызайнам сумак, адзення, інтэр'ера. У Злучаных Штатах працуюць 140 крамаў Kate Spade New York. У 2006-м Спейд прадала свой брэнд (летась яго выкупіў вытворца аксесуараў Coach за 2,4 млрд долараў), а два гады таму заснавала новы — Frances Valentine.

У Нью-Ёрку скончыла жыццё самагубствам дызайнер Кейт Спейд
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі