У нядзелю ў Беларусі месцамі чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы

У нядзелю ў Беларусі месцамі чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы

У нядзелю, 15 траўня, на захадзе Беларусі ў начныя гадзіны месцамі чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы. Уначы ападкі прагназуюцца пераважна ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, удзень — амаль па ўсёй краіне, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў са знакам плюс, удзень — 13-18 цяпла, месцамі — да 20 градусаў.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак кароткачасовыя дажджы магчымыя толькі месцамі, прагназуюцца і навальніцы. У начныя гадзіны чакаецца 3-10 градусаў вышэй за нуль, а ў дзённыя гадзіны — ад +11 на паўночным захадзе да 19 цяпла па ўсходзе Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі