У нядзелю маразы крыху адступяць, але моцныя снегапады працягнуцца

У нядзелю маразы крыху адступяць, але моцныя снегапады працягнуцца

У бліжэйшыя суткі, 4 сакавіка, у Беларусі чакаецца пераважна хмарнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, уначы па ўсходняй палове — моцны снег, на дарогах магчымыя снегавыя заносы.

У асобных раёнах прагназуецца завіруха. Вецер будзе паўночны, паўночна-заходні 5-10 метраў за секунду і з парывамі да 14 метраў за секунду, па ўсходзе месцамі парывы да 15-18 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў марозу, удзень будзе 3-9 градусаў са знакам мінус, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі