У нядзелю ў Беларусі будзе спёка да +30

У нядзелю ў Беларусі будзе спёка да +30

У бліжэйшыя суткі, 19 чэрвеня ў Беларусі будзе надвор’е з пераменнай хмарнасцю, пераважна без ападкаў. Толькі на паўднёвым усходзе месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер будзе слабым, але пры навальніцах — парывістым.

Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў цяпла, месцамі 16-17 градусаў. Удзень прагназуюць спякотнае надвор’е — 24-30 вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі